Уладзімір Церанцьеў правёў выязны прыём грамадзян у Езярышчанскім сельсавеце Гарадоцкага раёна
Працоўныя групы, у склад якіх уваходзілі намеснікі старшыні райвыканкама і кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, наведалі населеныя пункты Сурміна, Панкры, Рудня і Марчэнкі. У ходзе размовы з вяскоўцамі ўвага надавалася тэмам жыццезабеспячэння: працы камунальнай службы, гандлю, сувязі, дзейнасці сацыяльных і медыцынскіх работнікаў. У жыхароў узнікалі пытанні як прыватнага, так і агульнага характару. Некаторыя з іх былі растлумачаны на месцы.
Так, у Сурміна жыхары дамоў па вул. Спецшкольная цікавіліся правядзеннем капітальнага рамонту, які запланаваны рашэннем райвыканкама на 2023 г. Паступіла зварот аб змяненні графіка рэйсавага аўтобуса для зручнасці паездкі ў райцэнтр. У Панкрах вяскоўцы занепакоены перабоямі ў рабоце вулічнага асвятлення. Неадкладна дадзенае пытанне было пераадрасавана начальніку Гарадоцкага РЭС. Паступіла прапанова ўсталяваць брамкі на грамадзянскіх могілках у Езярышчы. У в. Марчэнкі мясцовых жыхароў хвалюе праблема правядзення рамонту арэнднага жылля. Непасрэдна пры сустрэчы яны атрымалі тлумачэнні па дадзеным пытанні. У размове таксама былі закрануты тэмы работы магазіна, рамонту дарогі і зносу старых дамоў. У Рудні на кантролі ўлады застаецца рамонт дарог ад в. Гукалы і ў напрамку в. Марозава. Па словах начальніка ДРБУ-106 усе работы запланаваны і будуць ажыццяўляцца пры спрыяльных умовах надвор'я.
Не ў першы раз на сустрэчах з насельніцтвам узнікае пытанне нарыхтоўкі дроў для ацяплення і спосаб іх дастаўкі на асабісты падворак. Старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач даў даручэнні адпаведным службам і ўказаў, што ўсе сельгасарганізацыі раёна могуць аказваць транспартныя паслугі мясцовым жыхарам.
Шэраг зваротаў да кіраўніцтва вобласці і раёна закраналі не толькі асабістыя праблемы жыхароў, але і грамадскія інтарэсы. У прыватнасці, стараста Зоя Шабека прасіла праясніць сітуацыю па выкарыстанні электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах. Дадзены пытанне Уладзімір Церанцьеў узяў пад асабісты кантроль. Ён адзначыў, што дадзеная тэма з'яўляецца актуальнай для паляпшэння жыццезабеспячэння людзей у населеных пунктах і будзе вырашацца на ўсіх узроўнях улады.
У Езярышчы за апошнія гады зроблена нямала ў сацыяльнай сферы: праведзены рамонт школы, дзіцячага садка, Дома культуры і жылога фонду, гандлёвыя кропкі прапануюць дастаткова шырокі асартымент тавараў. «Гэта ўязныя вароты ў Беларусь, і мы павінны сустракаць гасцей у прыгожым і камфортным для пражывання пасёлка», — лічыць Зоя Шабека.
Характэрна, што многія жыхары населеных пунктаў падчас сустрэч актыўна выказвалі сваю пазіцыю наконт дэстабілізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы. Усе былі адзіныя ў меркаванні, што людзям патрэбны не мітынгі і забастоўкі, а магчымасць жыць і працаваць у спакойнай краіне дзеля сваёй сям'і і дзяцей.
"Гарадоцкі веснік".