Уладзімір Церанцьеў: VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прайшоў у атмасферы ўзаемнай павагі і зацікаўленасці

Прыкладны характар дамоўленасцей на вышэйшым узроўні праяўляецца ў развіцці супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі. На Форуме Віцебская вобласць правяла сваю комплексную прэзентацыю, якая зацікавіла ўдзельнікаў мерапрыемства.

На сустрэчы Старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Матвіенкі і Старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з кіраўнікамі органаў дзяржаўнай улады суб'ектаў Расійскай Федэрацыі і рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь прымаў удзел старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў. Яму было прадастаўлена слова для выступлення, і ён, у прыватнасці, закрануў тэму стварэння ільновага кластара прадпрыемствамі Саюзнай дзяржавы. Бо ў часы Савецкага Саюза ільнаводчая галіна Беларусі і Расіі займала першыя пазіцыі ў свеце. Сёння мы саступаем лідарства Францыі і Бельгіі. Тым не менш, магчымасці для развіцця ільнаводчай галіны, ад вырошчвання і перапрацоўкі лёну, вырабу сыравіны і матэрыялаў да рэалізацыі гатовых вырабаў ёсць. Гэта навуковая база, прадпрыемствы па выпуску профільнага вытворчага абсталявання, шматгадовы вопыт і іншае. Калі разаб makaны вытворцы маюць менш шанцаў падняцца да пэўных вяршынь, пры ўмове кааперацыі рэальна зрабіць якасны скачок і вярнуцца на перадавыя пазіцыі.

На VI Форуме падпісана пагадненне паміж Адміністрацыяй Курскай вобласці і Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і сацыяльна-культурным супрацоўніцтве. У скарбонцы прадпрыемстваў Віцебшчыны больш за 30 кантрактаў з расійскімі кампаніямі на суму 46 мільёнаў долараў. Акрамя звычайна запатрабаванай мяса-малочнай прадукцыі папулярная і адзенне, абутак, будаўнічыя матэрыялы, шклатканіна, водаачышчальныя збудаванні і абсталяванне, ветэрынарныя прэпараты. 

На брыфінгу з удзелам вядучых СМІ вобласці старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў адзначыў атмасферу ўзаемнай павагі і зацікаўленасці, якой быў прасякнуты Форум. Кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці распавёў аб яго выніках праз прызму працы аблсавета:

– Прыемна адзначыць, што намі падпісаны дзве дамовы аб супрацоўніцтве – з Заканадаўчым Сходам Рэспублікі Карэлія і Пскоўскім абласным Сходам дэпутатаў. Адбыўся канструктыўны дыялог з калегамі са Смаленскай і Ноўгарадскай абласцей, Пермскага краю, Калінінградскай вобласці па пашырэнні ўзаемаадносін. Гаворачы аб сувязях са Смаленскім і Пскоўскім рэгіёнамі, варта адзначыць, што з імі ўжо наладжаны цесныя, актыўныя ўзаемаадносіны ў многіх сферах. Так, за апошнія 4 гады з 45 пагадненняў, падпісаных Саветамі дэпутатаў, 16 прыпадае на пагадненні з калегамі з Пскоўскай і 10 – са Смаленскай абласцей. Тавараабарот з Пскоўскім, параўнальна невялікім, рэгіёнам, перавышае тавараабарот з Ленінградскай вобласцю. Карэлія – новы для асваення віцяблянамі рэгіён, з якім, аднак, ёсць кантакты ў галіне эканомікі, у прыватнасці, у лясной гаспадарцы. 

Уладзімір Церанцьеў акцэнтаваў увагу на тым, што Форум быў накіраваны на ўмацаванне культурных, гуманітарных сувязей. Шмат што магчыма зрабіць праз рэалізацыю моладзевых праектаў. Таму моладзевыя арганізацыі мелі шырокае прадстаўніцтва. Упершыню адбылося сумеснае пасяджэнне рэктараў ВНУ Беларусі і Расіі па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу, магчымасці навучання ў краінах-суседках, абмену студэнтамі. 

Цікавасць выклікала выступленне рэктара ВДМУ Анатоля Шчаснага, які расказаў аб тым, што ўжо практычна створаны фармацэўтычны кластар паміж санкт-пецярбургскімі фармацэўтамі і нашым універсітэтам. Цікавыя напрацоўкі вучоных, узаемапранікненне здольны даць выдатны вынік, таму доктар медыцынскіх навук прапанаваў далейшае паглыбленне ў гэтым працэсе. 
Дасягнуты шэраг дамоўленасцей, рэалізацыя якіх установамі аховы здароўя, адукацыі, культуры, моладзевымі грамадскімі аб'яднаннямі, будзе ўзаемавыгаднай. Напрыклад, узаемна ўзбагацяцца падпісаўшыя пагадненне Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік і Дзяржаўны мемарыяльны і прыродна-ландшафтны музей-запаведнік А. С. Пушкіна.