Уладзімір Церанцьеў сустрэўся з работнікамі бібліятэчнай сістэмы Віцебскага раёна
У Віцебскім раёне прайшла дыялогавая пляцоўка з работнікамі бібліятэк і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і культуры
Работнiкi бiблiятэк — квалiфiкаваныя спецыялiсты, але ў той жа час — проста людзi, якiя жывуць сярод сваiх чытачоў i таму як нiхто iншы могуць на даступным узроўнi данесцi да насельнiцтва iнфармацыю па праекце змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Такiя думкi выказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Церанцьеў у час работы дыялогавай пляцоўкi ў Віцебскім раёне.
— Сёння ў бiблiятэкi прыходзяць людзi розных узростаў, з якiмi можна арганiзаваць работу як клубную, так i iндывiдуальную, — адзначыў ён.
Прадстаўнiкi Віцебскай раённай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы, кiраўнiкi мясцовых устаноў адукацыi i культуры адкрыта i зацiкаўлена гаварылi пра працэсы, якiя адбываюцца ў нашым грамадстве, i тыя задачы, якiя ў гэтых умовах неабходна вырашаць.

— Бiблiятэкi аднымi з першых уключылiся ў кампанiю па абмеркаваннi праекта змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi, — паведамiла дырэктар раённай ЦБС Галiна Нiсневiч. — На базе шасцi з iх працуюць публiчныя цэнтры прававой iнфармацыi. Акрамя таго, ва ўсiх бiблiятэках раёна сёння ёсць тэкст праекта змяненняў i дапаўненняў Асноўнага закону, нашы супрацоўнiкi вядуць тлумачальную работу сярод насельнiцтва.

Галiна Дзмiтрыеўна расказала, што больш эфектыўна данесцi важную iнфармацыю да жыхароў рэгiёна дапамагаюць бiблiёбусы:
— У нас распрацавана 12 маршрутаў, якiя ахоплiваюць 27 населеных пунктаў. Дакладна так жа, як мы прыносiм насельнiцтву газеты i часопiсы, мы вязем на бiблiёбусах праект змяненняў туды, дзе няма стацыянарных бiблiятэк. Людзi могуць яго прачытаць, а калi ўзнiкнуць пытаннi, то нашы работнiкi дастаткова дасведчаныя i могуць пракансультаваць, растлумачыць, падказаць.
Уладзімір Церанцьеў падкрэсліў, што ў працэсе абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі актыўнасць грамадзян узрастае.

— Калі на першых дыялогавых пляцоўках было бачна, што некаторыя нават не чыталі праект, даводзілася тлумачыць усё па пунктах, па артыкулах, то цяпер бачна, што людзі вывучаюць дакумент, у іх з'явіліся пытанні — самыя разнастайныя. У першую чаргу яны датычацца сацыяльных гарантый, у меншай ступені — дзяржаўнага ладу, — заўважыў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны. — Усе пытанні ідуць ад жыцця, адчуваецца, што кожны чалавек пытаецца пра тое, што датычыцца альбо асабіста яго самога, альбо яго блізкіх.