Уладзімір Церанцьеў сустрэўся з працоўнымі калектывамі Докшыцкага раёна

Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Дзмітрый Леанідавіч Хома падчас рабочага візіту ў Докшыцкі раён наведалі працоўныя калектывы ААТ «Завод «Ветразь», Бегамльскай раённай бальніцы і ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Докшыцы».

У ходзе сустрэч былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі кадраў для сучаснай вытворчасці, а таксама правядзення капітальных рамонтаў і рэарганізацыі ўстаноў.
З навучэнцамі старэйшых класаў СШ №1 была арганізавана дыялогавая пляцоўка, на якой эксперты і ўдзельнікі абмеркавалі пытанні прафарыентацыі, вызначэння жыццёвых прынцыпаў.

Таксама старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыня абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" прыняў удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі Докшыцкай раённай арганізацыі аб'яднання «Белая Русь».

"Родныя вытокі"