Уладзімір Церанцьеў сустрэўся з ветэранамі АПК Гарадоцкага раёна

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў сустрэўся з ветэранамі аграпрамысловага комплексу Гарадоччыны.

Мерапрыемства прайшло напярэдадні прафесійнага свята працаўнікоў вёскі ў гарадскім Доме культуры. Там сабралася каля дзясятка чалавек, якія доўгія гады рабілі ўсё магчымае для забеспячэння харчовай бяспекі краіны, у прыватнасці, былыя кіраўнікі Гарадоцкага прафтэхкаледжа сельскагаспадарчай вытворчасці імя І. Дарошчанкі Віктар Попаў і мясцовых гаспадарак Іван Талкачоў, Аляксандр Карнішоў і Віктар Іванец.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны падзякаваў пажылых людзей за ўклад, які яны зрабілі ў развіццё АПК раёна і вобласці, запэўніў, што дзяржава працягне падтрымліваць гэту галіну, дапамагаючы ўкараняць сучасныя тэхналогіі і тэхніку.

— Вы — прыклад для цяперашняга пакалення работнікаў, занятых у сельскай гаспадарцы. Нягледзячы на тое, што ў вас у арсенале не было такіх энергонасычаных машын і абсталявання, як сёння, вам удавалася дабівацца высокіх паказчыкаў у гаспадарках. Дапамагалі дысцыпліна і самаадданасць, — сказаў Уладзімір Цярэнцьеў. — Праца на вёсцы цяжкая, але паважаная. Нездарма аграрыяў называюць карміцелямі краіны і апорай нацыі. Кожны з вас недасыпаў і надаваў менш увагі сям'і, каб стол беларусаў заўсёды быў багаты і гасцінны. А прадстаўнікам Гарадоччыны — самага паўночнага рэгіёну Беларусі — даводзілася асабліва цяжка. Аднак вы справіліся, захавалі і прымнажылі вопыт продкаў, перадалі яго дзецям і ўнукам, якія сёння ўносяць годнае ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

Уладзімір Уладзіміравіч падкрэсліў, што ўлады робяць стаўку на забеспячэнне работнікаў АПК усім неабходным для высокапрадукцыйнай працы. Дасягнуць годных вынікаў можна, толькі павышаючы ўзровень тэхнічнага аснашчэння галіны і ўкараняючы перадавыя навуковыя распрацоўкі.

"Віцебскія весці"