Уладзімір Церанцьеў сустрэўся са старшакласнікамі Лепельскага раёна
Лепельскі раён наведала абласная інфармацыйна-прапагандысцкая група, якая спачатку сустрэлася з членамі Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый у фармаце круглага стала.
Затым работа прадстаўнікоў улады абласной вертыкалі працавала па напрамках. Так, напрыклад, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў сустрэўся з вучнямі 11 класаў ДУА «Сярэдняя школа №3 горада Лепеля». Адна з тэм — «Медыякультура і медыяспажыванне».
Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што нямала ў Сетцы можна сустрэць неправераныя, а часам і мэтанакіравана скажоныя звесткі. Інфармацыйная агрэсія часта становіцца цэнтральным звяном гібрыдных войнаў. Таму відавочна, што сёння менавіта кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў, узровень медыякультуры насельніцтва з'яўляюцца аднымі з ключавых фактараў, якія абумоўліваюць характар працякання розных сацыяльных працэсаў у нашай краіне.
Пастаянная прысутнасць чалавека ў сацыяльных сетках, на розных сайтах фарміруе інтэрнэт-залежнасць. Людзі проста выпадаюць з рэальнага жыцця і перастаюць мець зносіны ўжывую. Змест і сэнс таго, што адбываецца вакол, фарміруюць за іх сацыяльныя сеткі і мэсэнджары.
Таму нельга сляпа верыць інфармацыі, атрыманай з сусветнай сеткі. Вельмі важна правяраць яе праўдзівасць. Часта з'яўляюцца так званыя фэйкавыя, фальшывыя навіны, якія выгадныя пэўным групам асоб. Яны могуць распаўсюджвацца з велізарнай хуткасцю, па ходзе абрастаючы ўсё новымі і новымі няпраўдзівымі падрабязнасцямі.
***
Таксама Уладзімір Уладзіміравіч пацікавіўся, чым захапляюцца дзеці, якія планы на будучыню. Улічваючы, што ў зале былі старшакласнікі, зайшла размова і аб выбары будучай прафесіі, ці плануюць пасля вучобы вяртацца ў родныя мясціны.
Як адзначылі многія ў зале, ім хацелася б працаваць у абласным цэнтры ці сталіцы.
Каб зразумець прычыну такога рашэння, Уладзімір Уладзіміравіч спытаў, чаго не хапае ў Лепелі, каб ён стаў прывабным для моладзі.
Адна з старшакласніц адказала, што ў вялікіх гарадах больш магчымасцей для
У працэсе размовы Уладзімір Уладзіміравіч прывёў аргументы,
што і ў Лепелі можна займацца любімай справай. Нават для фатографа ёсць шмат
магчымасцей: размясціць рэкламу ў КУП ДРАЦ «Жамчужына», ваенным санаторыі, дзе
заўсёды шмат наведвальнікаў, якія хочуць на памяць мець фота.
Упэўнена, многія рабяты з часам зразумеюць, што наш населены пункт нічым не
саступае вялікаму гораду, а нават дзесьці і пераўзыходзіць. Бо ў нас шмат зеляніны,
усё ў крокавай даступнасці, разнастайнасць бясплатных гурткоў і секцый, за якія
у вялікіх гарадах трэба плаціць.
Таксама госць распавёў, што ў Віцебску не так даўно адкрыты быў басейн,
пабудаваны за кошт фінансавання інвестара. Вядома, не кожнаму населенаму
пункту так можа пашанцаваць, але ж інвестыцыі і новыя сучасныя працоўныя месцы
– гэта задача і тых, хто сёння сядзіць за школьнымі партамі.
– Будучыня вашага горада, ды і краіны ў цэлым залежыць ад вас — вашых ведаў і
актыўнай жыццёвай пазіцыі. Упэўнены, што з вас вырасце годная змена, –
рэзюмаваў старшыня аблсавета Уладзімір Церанцьеў.