Уладзіслаў Ганчароў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта «Беларускі спартыўны Алімп»
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў.
Узнагарода прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія спрыяюць фарміраванню гарманічнай асобы.
Па матэрыялах БЕЛТА.