Уладальнік сяла ў Віцебскай вобласці павінен вадзіць цялежку як Шумахер і як Золушка аддзяляць бабы ад гароху
22 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Гаспадар сяла на Віцебшчыне павінен як Шумахер вадзіць воз і як Золушка аддзяляць бабы ад гароху. Гэтыя і многія іншыя ўменні прадэманструюць 23 кастрычніка на абласным этапе сельскагаспадарчага праекта "Гаспадар сяла" маладыя сем'і, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".
У сёлетнім конкурсе, які пройдзе на базе Дома культуры аграгарадка Копці Віцебскага раёна, возьмуць удзел прадстаўнікі 11 раёнаў Віцебшчыны. Спачатку сем'ямі-канкурсантамі будзе закладзена алея каля Дома культуры, а затым пачнецца самая відовішчная частка спаборніцтва. Арганізатары прапануюць удзельнікам паказаць сваё майстэрства ў выкананні работ сельскага побыту і гаспадаркі для мужчын "Гаспадар зямлі", жанчын "Гаспадыня дома". У сямейнай эстафеце "Вялікая сям'я" канкурсантаў чакаюць кіраванне возам, забіванне цвікоў на час, сартаванне бабовых культур, калка дроў, перакочванне колаў і іншыя нечаканыя этапы. Акрамя таго, сем'і прадставяць на суд журы сямейныя куткі і творчыя візіткі, якія расказваюць пра традыцыі і лад жыцця, таленты і захапленні, творчыя здольнасці і дасягненні членаў сям'і.
Пераможцы і ўдзельнікі праекта будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі і дыпломамі.
Арганізатарамі праекта з'яўляюцца Віцебскі абласны камітэт БРСМ, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.-0-