Сталае кіраўніцтва недастаткова працуе з насельніцтвам - Шэрстнёў

На месцах улады недастаткова працуюць з насельніцтвам, заявіў сёння на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама яго старшыня Мікалай Шарстнёў.

 

Падчас разгляду пытанняў рэалізацыі Дырэктывы №2 аб дэбюракратызацыі дзяржaпарату Мікалай Шарстнёў зрабіў шэраг заўваг і запатрабаваў ад старшыняў райвыканкамаў больш актыўнай і выніковай працы. 


"На месцах улады недастаткова працуюць з насельніцтвам. Зыходзячы са званкоў, якія паступаюць на прамыя тэлефонныя лініі аблвыканкама, можна зрабіць выснову, што грамадзяне не задаволены працай раённых уладаў, арганізацый і службаў на месцах. Гаворка ідзе пра непрафесіяналізм і невыкананне. Ёсць выпадкі, калі пытанні, якія маглі быць вырашаны адразу ж, па першым званку, зацягваюцца. Больш таго, пры працы з насельніцтвам яшчэ не зжытыя фармалізм, некампетэнтнасць і фанабэрыя, якія вядуць да падкопу аўтарытэту ўлады", - канстатаваў губернатар. Мікалай Шарстнёў падкрэсліў, што за валакіту і некампетэнтнасць спецыялістаў, якія працуюць з грамадзянамі, будуць прыцягваць да адказнасці. "Ніхто не даў права хаміць і непаважліва ставіцца да заяўнікаў. Калі не можаце вырашыць агучаную праблему, трэба даходліва і кампетэнтна гэта патлумачыць, можаце - няма чаго цягнуць, аператыўна дзейнічайце", - запатрабаваў

старшыня аблвыканкама. Ён таксама адзначыў, што ў масе зваротаў, якія паступаюць у аблвыканкам, толькі нязначная доля тых, якія не могуць быць вырашаны на ўзроўні мясцовых улад.


"Атрымліваецца так, што раёны не вырашаюць праблему, грамадзяне звяртаюцца ў аблвыканкам, і толькі тут сітуацыю даводзяць да лагічнага завяршэння. Насельніцтва разумее, што лепш звяртацца ў аблвыканкам. Дык навошта тады мясцовыя ўлады, калі мы ўсё вырашаем за іх!? Трэба працаваць са зваротамі, якія паступаюць да нас, у такім плане, што калі яны маглі быць вырашаны на раённым узроўні, але гэтага не адбылося, то спецыялісты на месцах таксама павінны несці за гэта адказнасць", - перакананы кіраўнік рэгіёна.


Алена Ціханава, БЕЛТА.