У.Макей: Аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей – святое правіла для чыноўнікаў
21 красавіка, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. Аператыўнае і якаснае вырашэнне праблем людзей павінна стаць святым правілам для кожнага дзяржслужачага. Аб гэтым заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей сёння падчас прамой лініі з насельніцтвам Мінска па праблемных пытаннях, звязаных са тэрмінамі і якасцю будаўніцтва жылля ў сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі чалавек паставіў пытанне, яно павінна быць вырашана аператыўна, якасна і ў тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам. Гэта павінна быць святым правілам для кожнага дзяржслужачага. Тады мы даможамся галоўнай мэты дзяржавы - паляпшэння якасці жыцця людзей", - сказаў Уладзімір Макей.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што правядзенне такіх прамых ліній павінна стаць правілам у рабоце дзяржда органаў. Уладзімір Макей канстатаваў, што не заўсёды кіраўнікі на месцах своечасова адгукаюцца на праблемныя пытанні насельніцтва, з-за чаго людзі вымушаны звяртацца ў тым ліку ў Адміністрацыю Прэзідэнта. Такое становішча спраў ён назваў недапушчальным. "Самае галоўнае пры правядзенні прамых ліній з насельніцтвам - не фіксацыя, а неадкладнае выкананне пазначаных праблем", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.
Касаючыся работы нядобрасумленных забудоўшчыкаў, якія зрываюць тэрміны ўводу ў эксплуатацыю жылля і дапускаюць будаўнічы брак, Уладзімір Макей нагадаў пазіцыю кіраўніка дзяржавы па гэтым пытанні, агучаную ўчора ў штогадовым Пасланні: такія забудоўшчыкі павінны аднаўляць брак за ўласныя сродкі або пазбаўляцца ліцэнзіі. "Патрабаванні павінны быць самыя жорсткія", - падкрэсліў Уладзімір Макей.-0-