Пазапланавы інструктаж па тэхніцы бяспекі адбудзецца для сельгазработнікаў Віцебскай вобласці
20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пазапланавы інструктаж па тэхніцы бяспекі адбудзецца для сельгасработнікаў Віцебскай вобласці. Пра гэта паведаміў сёння старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Леанід Плешка ў ходзе абласнога семінара-вучобы па пытанні павышэння эфектыўнасці кармавытворчасці.
Сярод удзельнікаў абласнога семінара-вучобы па павышэнні кармавытворчасці старшыні раёнаў, іх намеснікі па сельскай гаспадарцы, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, навукоўцы. Усяго мерапрыемства сабярэ каля 400 чалавек.
Па словах Леаніда Плешкі, у сельгасработнікаў пачынаецца гарачая пара, звязаная з нарыхтоўкай кармоў і іншымі палявымі работамі. Вельмі важна ў гэты перыяд пазбегнуць няшчасных выпадкаў, звязаных з гібеллю і траўматызмам людзей. З гэтай мэтай для ўсіх работнікаў сельскай гаспадаркі будзе праведзены пазапланавы інструктаж па тэхніцы бяспекі. Асаблівая адказнасць накладаецца на кіраўнікоў, якія абавязаны не дапускаць да працы людзей, што не прайшлі спецыяльную падрыхтоўку для выканання той ці іншай працы, а таксама неадкладна адхіляць асоб, якія знаходзяцца на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Акрамя таго, для прафілактыкі п'янства будзе наладжана медыцынская праверка, прыняты іншыя меры па забеспячэнні дысцыпліны, дадаў Леанід Плешка.
Усяго ў студзені-красавіку ў галіне сельскай гаспадаркі рэгіёна адбылося два смяротныя выпадкі і сем чалавек былі цяжка траўмаваны, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.-0-