Зроблены змены ў працы тралейбусаў і аўтобусаў у перыяд абмежавання руху транспарту па вуліцы Леніна ў Віцебску

З 13.00 26 чэрвеня па 1 ліпеня будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па вуліцы Леніна ад плошчы Свабоды да вуліцы Савецкай, а таксама абмежаваны рух усіх відаў транспарту, за выключэннем грамадскага, па вуліцах 1-я Даватара, Баўмана.

У перыяд абмежавання руху пасажырскага транспарту будзе ажыццяўляцца па наступных змененых напрамках:

Тралейбусы:

 

- маршрутаў №№ 2, 4, 7, 8, 9 – да прыпыначнага пункта «Чыгуначны вакзал»;

 

- маршруту № 15 – па вуліцы Леніна, праспекце Фрунзе, праспекце Люднікава і далей па маршруце ў абодва бакі руху.

 

Аўтобусы:

 

- маршрутаў №№ 2, 12, 26, 26А – па праспекце Фрунзе, праспекце Люднікава і далей па маршруце;

 

- маршрутаў №№ 1, 6, 11, 15, 15 (А), 19, 25, 30, 41, 42, 106, 106А – па праспекце Фрунзе, вуліцах 1-я Даватара, Баўмана і далей па маршруце;

 

- маршрутаў №№ 1-Тк, 52-Тк, 54-Тк, 64-Тк, 88-Тк, 104-Тк, 110-Тк,                128-Тк, 142-Тк – па праспекце Фрунзе, вуліцах 1-я Даватара, Баўмана і далей па маршруце;

 

- маршрутаў №№ 22-Тк, 26Б-Тк, 32-Тк, 42-Тк, 51-Тк, 53-Тк, 53А-Тк, 66-Тк, 72-Тк, 73-Тк, 80-Тк – па праспекце Фрунзе, праспекце Люднікава і далей па маршруце.

 

У названы перыяд. будуць выконвацца рэйсы па дадатковым маршруце:

- тралейбуса № 4А (Чыгуначны вакзал – вуліца Леніна – праспект Будаўнікоў – вуліца Церашковай – праспект Фрунзе – праспект  Люднікава – Смаленскі рынак);

- аўтобуса № 55 (Смаленскі рынак – вуліца 1-я Даватара – праспект Фрунзе – праспект Люднікава – Смаленскі рынак).

 

Магчымы адхіленні ад заяўленага раскладу руху.