Знешнегандлёвы абарот Віцебскай вобласці з КНР за 5 месяцаў узрос на 39%

10 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/.Знешнегандлёвы абарот Віцебскай вобласці з Кітайскай Народнай Рэспублікай за пяць месяцаў бягучага года ўзрастаў на 39% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведаміў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР у Беларусі Лу Гуйчэнам, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Знешнегандлёвы абарот склаў $47,3 млн., у тым ліку экспарт - $14,7 млн., або 212% да такога ж перыяду 2009 года. Асновай экспарту з'яўляецца прадукцыя нафтахімічнай галіны. Віцебская вобласць пастаўляе ў Кітай аптычныя прыборы, ільновалакно, казеін, лікёра-гарэлачныя вырабы. На думку Аляксандра Косінца, Віцебская вобласць і КНР маюць добры патэнцыял для развіцця эканамічных сувязей. Шмат у чым гэтаму спрыяў бы пераход ад перадаплаты на акрэдытыўную форму разлікаў. Пакуль у вобласці не зарэгістравана прадпрыемстваў з кітайскім капіталам, хоць свабодная эканамічная зона "Віцебск" прадастаўляе шырокія магчымасці замежным інвестарам. Пасол Кітая Лу Гуйчэн выказаў упэўненасць у тым, што дзелавыя кантакты паміж прадпрымальнікамі будуць развівацца.-0-