Увага, абітурыенты і іх бацькі! Чарговы стрым НЦПІ прысвячаецца новым правілам паступлення. Далучайцеся і задавайце пытанні!

26 мая на YouTube-канале НЦПИ а 10.30 адбудзецца трансляцыя семінара «Новае ў правілах прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі. Што важна ведаць абітурыентам?».

27 студзеня 2022 г. выдадзены Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 23, якім скарэкціраваны Правілы прыёму асоб для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, Правілы прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі і Правілы прыёму асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Раз'ясніць важныя новацыі напярэдадні гарачай пары паступлення ў ВНУ і ССНУ НЦПІ запрасіў начальніка Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргея Касперовіча.

У прамым эфіры Сяргей Антонавіч раскажа:

  • як у 2022 годзе будзе арганізавана і праведзена ЦТ;
  • якія асаблівасці прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі трэба ўлічыць абітурыентам гэтага года;
  • да чаго варта падрыхтавацца тым, хто плануе стаць студэнтам у 2023 годзе;
  • аб новых спецыяльнасцях, адкрытых ва ўстановах адукацыі ў 2022 годзе.

Спікеру можна задаць пытанні! Накіроўвайце іх нам па адрасе ncpionline@ncpi.gov.by да 11.00 26 мая. Эксперт адкажа падчас эфіру.

Далучайцеся да прамой трансляцыі – будзе шмат карыснай інфармацыі!

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.