Увага! На Віцебшчыне захоўваецца высокая пажарная небяспека!

За мінулыя суткі ў рэгіёнах Віцебскай вобласці зарэгістравана 3 загаранні травы і хмызнякоў: 2 – у Бешанковіцкім раёне і 1 – у Чашніцкім раёне.

Рашэннямі мясцовых органаў улады ў 15 раёнах вобласці ўведзены забарона на наведванне лясоў: у Бешанковіцкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Дубровенскім, Лёзненскім, Лепельскім, Аршанскім, Мёрскім, Полацкім, Расонскім, Сенненскім, Талачынскім, Ушацкім, Чашніцкім, Шумілінскім раёнах.

У чатырох рэгіёнах уведзена абмежаванне на наведванне лясоў: Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Докшыцкім, Шаркаўшчынскім раёнах.

З пачатку года на Віцебшчыне зафіксавана 91 факт узгарання травы і хмызнякоў, 1 факт пажару тарфяніку і 13 лясных пажараў.

Паважаныя грамадзяне, устрымайцеся ад выхадаў у лясны масіў, а таксама ад навядзення парадку на падворку з дапамогай агню!

Памятайце, што выпальванне сухой расліннасці забаронена законам! Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палоў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да 1200 беларускіх рублёў (30 б.в.).

У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 480 беларускіх рублёў (12 б.в.). У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што пацягнула ўзнікненне пажару і знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 1200 беларускіх рублёў (30 б.в.).

Таму будзьце адказныя, не выкідвайце на траву падпаленыя недакуркі, запалкі, не пакідайце на зямлі шкляныя бутэлькі. Не разводзьце вогнішчы ў лесе ў пажаранебяспечны перыяд.

Разводзіць вогнішчы на прыдамавых тэрыторыях можна, але варта выконваць шэраг важных правіл. Для гэтага павінна быць спецыяльна падрыхтаванае месца. Для распальвання нельга выкарыстоўваць

легкаўзгаральныя вадкасці, за выключэннем спецыяльна для гэтага прызначаных.

Вогнішчы можна разводзіць у бязветранае надвор'е, трэба забяспечыць пастаянны кантроль за працэсам гарэння. Акрамя таго, пад рукой павінны быць ёмістасць з вадой, пясок або вогнетушыцель. Сыходзячы, трэба цалкам затушыць вуголле.