Увага! У Віцебску будзе праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння
Для падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці і своечасовага папярэджання насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у створаных умовах, установа «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» 30 чэрвеня 2015 года з 10 гадзін да 15 гадзін праводзіць тэхнічную праверку сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння Віцебскай вобласці.

Будуць уключаны электрасірэны, стойкі цыркулярнага выкліку абанентаў, перадавацца паведамленні па радыё. Просьба, захоўваць спакой і грамадскі парадак.