Унутраны дзярждоўг Беларусі за сакавік павялічыўся на 0,5%, знешні - на 10,2%
4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унутраны дзяржаўны доўг Беларусі за сакавік 2010 года павялічыўся на 0,5% і склаў на пачатак красавіка Br8335,5 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.
У тым ліку запазычанасць, гарантаваная ўрадам, павялічылася на 2% да Br5939,8 млрд. і склала 71% усёй унутранай запазычанасці. Запазычанасць цэнтральнага ўрада роўная Br2395,7 млрд. і за мінулы месяц скарацілася на 3,1%.
Паводле даных Мінфіна, знешні дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь за сакавік павялічыўся на 10,2% і на 1 красавіка 2010 года быў на ўзроўні Br25167,5 млрд. (каля $8,45 млрд.) пры зацверджаным ліміце $9,5 млрд.
Пры гэтым запазычанасць, гарантаваная ўрадам, складае каля Br349,4 млрд., або 1,4% усёй знешняй запазычанасці. Дадзены паказчык за сакавік павялічыўся на 8,7%. Доўг цэнтральнага ўрада роўны Br24818,1 млрд., або 98,6% (прычым уся запазычанасць сфарміравана доўгатэрміновымі пазыкамі). Як адзначылі ў Мінфіне, за справаздачны перыяд ён узрос на 10,2%.
Агульны ўзровень запазычанасці за сакавік павялічыўся на 7,6% і да пачатку красавіка быў роўны Br33,5 трлн.-0-