У двары жылога дома ў Віцебску на аўтамабілі ўпала дрэва
20 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Напярэдадні вечарам у Віцебску з-за парываў моцнага ветру ў двары жылога шматпавярховага дома ўпала дрэва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Паведамленне аб падзенні дрэва паступіла ў службу выратавання каля 17 гадзін. Падраздзяленне МНС, якое прыбыло на месца здарэння, выявіла, што ў выніку парываў моцнага ветру, хуткасць якога дасягала 15-20 м/с, дрэва ўпала на легкавыя аўтамабілі, прыпаркаваныя ў двары жылога шматпавярховага дома. У выніку атрымалі пашкоджанні тры аўтамабілі. На шчасце, людзі не пацярпелі.
Работнікамі МНС праведзены работы па распілоўцы і пад'ёме дрэва з аўтамабіляў з выкарыстаннем механізаванага інструмента і аўтакрана.-0-