Падчас навальніцы ў Віцебску дрэвы падалі на аўтамабілі

Во время грозы в Витебске деревья падали на автомобили

Два дрэвы ўпалі на аўтамабілі ў Віцебску падчас навальніцы ўвечары 14 чэрвеня.

Каля дома №13 на вуліцы Зяньковай дрэва ўпала на Hyundai Accent, а каля дома №32 на вуліцы Чкалава - на Volkswagen Golf. Пацярпелых няма.

Работнікі МНС з дапамогай бензапілы ачысцілі праезную частку ў гэтых дварах.

 

 

 

Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся на праспекце Фрунзе. Тут ратавальнікі прыбралі дрэва з расколінай, якое нахілілася над жылым домам.

Ратавальнікі нагадваюць: падчас непагадзі не пакідайце аўтамабілі пад кронамі старых дрэў, а таксама паблізу будынкаў і збудаванняў.

Віцебскае АСНС