Падчас канцэртаў XX фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" ўпершыню за кулісамі будзе дзяжурыць фаніятр

30 сакавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Падчас канцэртаў XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўпершыню за кулісамі будзе дзяжурыць фаніятр, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Юрый Дзеркач. Раней самага запатрабаванага ў спяваючых доктара выклікалі пры неабходнасці. Цяпер отарыналарынголаг-фаніятр зможа максімальна хутка аказаць неадкладную дапамогу. Ну а для тых пацыентаў, каму спатрэбіцца паўнавартаснае лячэнне, на базе отарыналарынгалагічнага аддзялення 1-й гарадской бальніцы будзе створаны спецыяльны кабінет з новым абсталяваннем. Яго закупка будзе праведзена ў бліжэйшы час. Як падкрэсліў Юрый Дзеркач, гэты сучасны отарыналарынгалагічны кабінет будзе прымаць не толькі зорных, але і звычайных пацыентаў. Для артыстаў здаровыя горла і вуха - залог поспеху, таму лепшыя віцебскія доктары "вуха-горла-нос" з абласной бальніцы і гарадской бальніцы №1 падчас фестывалю працуюць практычна ў кругласутачным рэжыме і пры першай неабходнасці гатовыя прыйсці на дапамогу. Дарэчы, звароты да іх - не такая ўжо і рэдкасць. Напрыклад, толькі на мінулым фестывалі да аднаго з самых паважаных у спяваючых доктара - загадчыка отарыналарынгалагічнага аддзялення 1-й гарадской бальніцы Віцебска Аляксандра Затолокі звярнуліся сем выканаўцаў.-0-