Падчас грамадскай прыёмнай у Лёзне абмяркоўваліся платныя дарогі, сацыяльныя сеткі і дэкрэтны адпачынак
Платныя дарогі, сацсеткі і дэкрэтны адпачынак сталі цэнтральнымі тэмамі, якія абмяркоўвалі падчас грамадскай прыёмнай у горпасёлку Лёзна Віцебскай вобласці.
З 12 лістапада ў Лёзненскім раёне працуе грамадская прыёмная па зборы грамадска значных ініцыятыў, якія паступаюць ад насельніцтва, па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і іншых актуальных праблем краіны і рэгіёна. Два разы на тыдзень, у панядзелак і сераду з 16:00 да 20:00, прыём грамадзян вядуць адказныя асобы райвыканкама, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса. У гэты раз пытанні і пажаданні выслухала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Марына Фалибога-Петухова.
Першы сакратар Лёзненскага райкама БРСМ Вераніка Новікава прапанавала ўвесці абавязковае прадастаўленне першага працоўнага месца выпускнікам сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, якім цяжэй працаўладкавацца, чым тым, хто скончыў платна ВНУ.
Таксама Вераніка Андрэеўна прасіла перадаць па вертыкалі прапанову аб тым, каб працоўныя члены БРСМ маглі плаціць узносы па заяўным прынцыпе з утрыманнем з заработнай платы не адной сумай 9 рублёў, а з разбіўкай штомесяц. Так будзе менш адчувальна для кашалька, перакананая першы сакратар. Прапанавала Вераніка Новікава і разсунуць узроставыя рамкі членаў арганізацыі да 35 гадоў і ўстанавіць на заканадаўчым узроўні адказнасць адміністратараў груп у сацсетках за кантэнт і размешчаныя каментарыі.

Начальнік Лёзненскага філіяла РДАУП «Аўтобусны парк № 1 г. Віцебска» Міхаіл Салаўёў перакананы, што трэба вызваліць грамадскі транспарт ад аплаты праезду па платных дарогах. Па Лёзненскім раёне праходзіць платная аўтамагістраль Р21, за праезд па якой кіроўцы разлічваюцца з дапамогай электроннай сістэмы BelToll.
– Гэта адбіваецца на затратах аўтапрадпрыемства і падаражае кошт заказных аўтобусаў. Дарэчы, і школьныя аўтобусы таксама вымушаныплаціць за праезд, бо шлях да некаторых вёсак, дзе жывуць наваполацкія школьнікі, таксама пралягае па Р21. На гэтай жа трасе знаходзіцца і аўтазапраўка, – агучыў праблему Міхаіл Валер'евіч.
Абмеркаванне пытання змяншэння дэкрэтнага адпачынку не пакінула абыякавым і начальніка аддзела па адукацыі Лёзненскага райвыканкама Рыгора Асірана:

– Мне здаецца, што калі 20–25% маладых мам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, аддаюць сваё двухгадовае дзіця ў дзіцячы сад, а самі сядзяць дома ў інтэрнэце і пры гэтым атрымліваюць 100% дзіцячага дапамогі, гэта несправядліва ў адносінах да тых, хто выходзіць на працу і атрымлівае толькі 50% дапамогі на дзіця. Прапаную тым, хто застаецца сядзець дома, калі дзіця аддадзена ў сад, не выплачваць дзіцячую дапамогу.
Акрамя таго, Рыгора Армаісавіча хвалюе і пытанне залічэння ў 10-ы клас:

– 10–11 класы – гэта трэцяя прыступка школьнай адукацыі для тых, хто збіраецца паступаць у ВНУ. Лічу, што трэба ў Кодэксе па адукацыі пазначыць канкрэтныя ўмовы залічэння ў 10-ы клас, напрыклад, каб паспявальнасць была не менш за 7 балаў.
Неабыякавы начальнік аддзела па адукацыі і да будучыні вёсак. Штогод у раёне здаюць у эксплуатацыю новыя шматкватэрныя дамы, у якіх выдзяляюць да 25% кватэр для шматдзетных сем'яў.

– У шматдзетных сем'яў ёсць выбар – будаваць жыллё на сяле ці ў горадзе. І натуральна, усе вясковыя выбіраюць горад, пачынаецца адток дзяцей імоладзі. Пры падушавым фінансаванні мы не зможам захаваць на вёсцы дзіцячыя садкі і школы. І ўрэгуляваць гэта можна толькі на заканадаўчым узроўні, адначасова павялічыўшы будаўніцтва жылля на вёсцы, – упэўнены Рыгор Асіран.

– Работа грамадскіх прыёмных працягнецца да канца снежня. І чым большьш праблем паднімуць неабыякавыя грамадзяне, тым лепш будуць падрыхтаваны змяненні ў грамадска-палітычнай сістэме краіны, якія дазволяць без рэвалюцыйных страсенняў рэфармаваць наша грамадства, умацаваць і развіць беларускую дзяржаўнасць», – пераканана Марына Фалибога-Петухова.