Падчас наведвання ЧПТУП «ПрамКамплектЦэнтр» Мікалай Шарснёў заклікаў актыўней выкарыстоўваць новыя будматэрыялы

Во время посещения ЧПТУП «ПромКомплектЦентр» Николай Шерстнёв призвал активнее использовать новые стройматериалы
Падчас паездкі ў Чашніцкі раён старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў наведаў ПУП «ПрамКамплектЦэнтр» у аг. Лукомль, дзе вырабляюць металаканструкцыі з алюмінія для ферм, падыумаў, сцэнічных комплексаў і інш.

Унікальная для Беларусі прадукцыя пастаўляецца як на айчынны рынак (да прыкладу, для абсталявання мінскай «Чыжоўка-Арэны» выкарыстаны вырабы дадзенага прадпрыемства), так і за мяжу.

Кіраўнік Віцебскай вобласці ацаніў перспектывы «ПрамКамплектЦэнтра», звярнуў увагу, што для пашырэння вытворчасці ў раёне і вобласці маецца дастаткова незанятых плошчаў, якія можна выкупіць нават за адну базавую велічыню.

Таксама Мікалай Мікалаевіч адзначыў, што трэба актыўна выкарыстоўваць у будаўніцтве новыя матэрыялы. Тэнісныя корты, міні-футбольныя пляцоўкі, іншыя тэнтавыя канструкцыі – усюды прадукцыя прадпрыемства будзе запатрабавана і, больш таго, складзе сур'ёзную канкурэнцыю аналагічным пастаўкам з-за мяжы.

"Віцебскія весці".