Падчас "Славянскага базару" віцебская міліцыя ў узмоцненым рэжыме

Во время "Славянского базара" витебская милиция в усиленном режиме
Па традыцыі святочная праграма Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пачынаецца за два дні да яго афіцыйнага адкрыцця.

Па традыцыі святочная праграма Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пачынаецца за два дні да яго афіцыйнага адкрыцця.

7 ліпеня летняя сцэнічная пляцоўка напоўнілася прыхільнікамі творчасці Аляксандра Алешкі і Георгія Лепса. З першых дзён фестывалю ўсе падраздзяленні міліцыі Прыдзвіння перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы. На час святаў разам з віцебскімі калегамі грамадскі правапарадак будуць забяспечваць супрацоўнікі атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння палкоў ППСМ УУС Брэстчыны, Гродзеншчыны, Гомельшчыны, ГУУС Мінгарвыканкама і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Для забеспячэння дарожнай бяспекі ў Віцебск у складзе зводнага атрада прыбыло 50 інспектараў ДАІ вобласці. Акрамя таго, для правядзення дагляду на ўваходзе ў месцы правядзення фестывальных мерапрыемстваў – Летні амфітэатр, Канцэртная зала «Віцебск», на плошчы Перамогі, нароўні з мужчынамі будуць несці службу 100 супрацоўніц.

Перад першым заступленнем на службу камандзір зводнага атрада – падпалкоўнік міліцыі Сяргей Грыцэнка правёў страявы агляд супрацоўнікаў. Начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Віктар Сянько асабіста правёў інструктаж задзейнічаных сіл у Летнім амфітэатры і нацэліў на добрасумленнае і адказнае выкананне кожным сваіх абавязкаў. У бяспецы – дробязей не бывае, падкрэсліў ён.

Для зручнасці і камфорту пры правядзенні даглядных мерапрыемстваў сёлета набыты спецыяльныя шатры, якія дазваляюць укрыцца ад спёкі і непагадзі.

Першыя акорды фестывалю ўжо прагучалі. Штосутачна на службу ў фестывальным Віцебску заступае дастатковая колькасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і вайскоўцаў унутраных войскаў для аховы грамадскага парадку.

Вольга Шкуратова, фота аўтара

УУС Віцебскага аблвыканкама