Вада ў Заходняй Дзвіне прыбывае амаль на метр у суткі

Вода в Западной Двине прибывает почти на метр в сутки
Вада ў Заходняй Дзвіне прыбывае амаль на метр у суткі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў "Віцебскаблгідрамеце".

У цяперашні час на асноўных рэках Віцебскай вобласці лядовы панцир разарваўся. Ледаход назіраецца амаль на ўсіх прытоках Заходняй Дзвіны. Ледастаў захоўваецца толькі ў вярхоўях гэтай ракі, але ў бліжэйшыя дні і там чакаецца ўскрыццё лёду.

Узровень вады расце інтэнсіўна, павялічваючыся за дзень амаль на метр, адзначылі спецыялісты. Так, на Заходняй Дзвіне за мінулыя суткі ён вырас ад 108 см да 231 см, на прытоках - ад 39 см да 88 см. У Віцебску ўзровень вады ў Заходняй Дзвіне цяпер складае 478 см (небяспечным лічыцца 1 020 см).

Па прагнозах сіноптыкаў, з улікам моцнага пацяплення такі ж інтэнсіўны рост вады чакаецца на рэках вобласці і ў бліжэйшыя дні.

Активное развіццё паводкавых працэсаў прывяло да падтаплення двух нізка размешчаных мастоў у Віцебскай вобласці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

У выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Ардышаўка падтоплены нізкаводны аўтамабільны мост каля вёскі Кучыншчына Крынкаўскага сельсавета Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Па стане на 13 красавіка шырыня разліву склала 20 м, узровень вады над палатном моста дасягае 30-35 см.

"З прычыны затаплення моста няма прамога подъезду да Кучыншчыны з боку аўтадарогі М-8", - распавяла Марына Фандо, адзначыўшы, што ў гэтым населеным пункце знаходзяцца шэсць жылых дамоў, пражываюць восем чалавек (ад перасялення адмовіліся). Сувязь з вёскай ажыццяўляецца па падвесным пешаходным мосце праз раку Лучоса.

Таксама ў выніку павышэння ўзроўню вады ў рацэ Ула адбылося падтапленне моста каля вёскі Ульянаўка ў Бешанковіцкім раёне. Па стане на 14 красавіка ўзровень вады над палатном моста склаў 30-35 см. Затапленне моста ўскладніла прамы подъезд да вёскі, у якой пражываюць 80 чалавек, у тым ліку дзевяць дзяцей школьнага ўзросту.

Даўжыня аб'язной дарогі да гэтага населенага пункта праз вёску Бальбінава Ушацкага раёна складае 23 км. У сувязі з гэтым у цяперашні час за адзін кіламетр ад падтопленага моста зманціравана перакрыцце новага, устаноўлена агароджа, праводзяцца работы па ўладкаванні пакрыцця моста і пад'язных шляхоў. Насельніцтву Ульянаўкі дазволена карыстацца мостам для пешаходнага пераходу. Педагогі Ульскай сярэдняй школы суправаджаюць вучняў пры пераходзе праз мост.

Павышэнне ўзроўню вады ў рацэ Ула і затапленне аўтамабільнага моста, якое, згодна з 9-гадовай статыстыкай, можа працягвацца да 17 сутак, не паўплывае на забеспячэнне бяспекі і жыццядзейнасці насельніцтва вёскі, запэўніла Марына Фандо.

Акрамя таго, падтапленні зафіксаваны ў Лепелі. Тут талымі водамі былі падтоплены адзін жылы дом, тры падворкі, тры гаспадарчыя пабудовы. Супрацоўнікі падраздзяленняў МНС праводзяць адпампоўку вады.

У Віцебску паводкавая сітуацыя развіваецца стабільна, НС не зафіксавана, падкрэсліла прэс-сакратар.