Вада ў Заходняй Дзвіне ў раёне Верхнядзвінска за суткі дасягнула рэкордным узроўню
6 красавіка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. За мінулыя суткі вада ў Заходняй Дзвіне ў раёне Верхнядзвінска паднялася на 13 см і дасягнула ўзроўню 10 м 55 см. Гэта вышэй, чым у рэкордным 1994 годзе, тады вада ў рацэ паднялася да 10 м 53 см, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама, старшыня раённай камісіі па НС Сяргей Валковіч.
У зоне падтаплення апынуліся 17 жылых дамоў у Верхнядзвінску і 3 у вёсцы Бароўка, усяго па раёне падтоплены 98 падворкаў. На дапамогу людзям прыходзяць супрацоўнікі МНС і мясцовыя прадпрыемствы: камусьці выдзяляюцца лодкі, кагосьці дастаўляюць да месца працы і вучобы. Для экстраннай сувязі ў райвыканкаме працуе тэлефон гарачай лініі. Цэнтралізаванае водазабеспячэнне не адключана. Санітарныя службы вядуць кантроль за якасцю пітной вады, ніякіх адхіленняў ад нормаў не выяўлена.
Па словах Сяргея Валковіча, сітуацыя ў раёне спакойная, скаргаў ад жыхароў падтопленых падворкаў не паступала.-0-