Кіроўца загінуў пры сутыкненні аўтамабіля з цягніком у Віцебскай вобласці
10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіроўца загінуў пры сутыкненні аўтамабіля з цягніком у Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 лютага на 67-м км перагону Варапаева - Паставы. Кіруючы аўтамабілем "Фальксваген Пасат" (без пасажыраў), 27-гадовы мужчына выехаў на забараняльны сігнал святлафора на неахоўны чыгуначны пераезд, абсталяваны спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй. Машына сутыкнулася з дызель-поездам Круляўшчызна - Лынтупы.
Пры сутыкненні аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. Кіроўца быў дастаўлены ў бальніцу з рознымі траўмамі і, не прыходзячы ў прытомнасць, сканаў. Затрымка ў руху цягніка склала 35 хв.-0-