Кіроўцы-дальнабойшчыкі Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пазмагаюцца ў прафмайстэрстве

18 чэрвеня, Гомель /Наталля Цітушкіна - БЕЛТА/. Кіроўцы магістральных аўтапояздоў Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей прымуць удзел у адборачным этапе 5-га конкурсу прафесійнага майстэрства, які адбудзецца ў Гомелі 19-20 чэрвеня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў спецыяліст прадстаўніцтва Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў "БАМАП" у Гомелі Уладзімір Емяльянаў. Ад кожнай вобласці будзе прадстаўлена па 6 каманд з трыма ўдзельнікамі. "Крэйзі-Бам!", як умоўна названы конкурс, разгорнецца на тэрыторыі гомельскага аэрапорта і аўтобуснага парка №6. Каманды будуць спаборнічаць у тэарэтычнай падрыхтоўцы па ведах ПДР, у навыках эканамічнага кіравання аўтапояздоў - пераадоленні дыстанцыі з мінімальным расходам паліва, не дапускаючы выключэння рухавіка. Канкурсанты прадэманструюць уменне ў кіраванні аўтапояздом і пазмагаюцца ў выкананні асобных складаных фігур. Два седлавых цягачы МАЗ з паўпрычэпам магутнасцю 380 л.з. на конкурс прадаставіць КАРУП "Гомельагратранс". Акрамя таго, запланаваны выступленні картынгастаў, юных каратыстаў, а таксама творчых калектываў. Для ўдзельнікаў этапу і гасцей конкурсу прадугледжана экскурсійная праграма. Конкурс арганізаваны і праводзіцца асацыяцыяй "БАМАП". Яго асноўная задача - павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці кіроўцаў-міжнароднікаў, папулярызацыя мужнай і нялёгкай прафесіі. "Майстэрства кіроўцаў уплывае на зніжэнне эксплуатацыйных выдаткаў, паляпшэнне бяспекі дарожнага руху, памяншэнне тэхнагеннай нагрузкі на навакольнае асяроддзе", - адзначыў Уладзімір Емяльянаў. -0-