Кіроўцы "Віцебскаблаўтатранса" занялі 3-е месца ў конкурсе прафмайстэрства ў Санкт-Пецярбургу

Кіроўцы аўтобусаў "Віцебскаблаўтатранса" занялі трэцяе месца на XX Адкрытым гарадскім конкурсе прафесійнага майстэрства ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі.

Найлепшых кіроўцаў вызначалі на базе аўтобуснага парка №2 Санкт-Пецярбурга. Свае навыкі ў фігурным ваджэнні аўтобусаў даўжынёй 12 і 18 метраў дэманстравалі прадстаўнікі з дзесяці рэгіёнаў Расіі, а таксама Мінска і Віцебска. Першае і другое месца журы прысудзіла кіроўцам з Санкт-Пецярбурга, трэцяя пазіцыя ў прадстаўнікоў ААТ "Віцебскаблаўтатранс" Арцёма Быкава і Уладзіміра Катарца. У цырымоніі адкрыцця конкурсу прыняў удзел губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Полтаўчанка. Ён таксама даў старт паказальнаму заезду. Па выніках выступленняў найлепшыя кіроўцы былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі прызамі ад арганізатараў мерапрыемства.

БЕЛТА.