Водны маршрут звяжаце Віцебск і Даўгаўпілс
22 верасня, Талачынскі раён /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. Водны трансгранічны маршрут звяжа Віцебск і Даўгаўпілс. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА эксперт праекта "Бела Дзвіна" Вольга Прахорава.
Паводле яе слоў, водны маршрут будзе праходзіць па Заходняй Дзвіне: пачнецца ў Віцебску, пройдзе праз Полацк і завершыцца ў латвійскім горадзе Даўгаўпілс. Стварэнне маршруту адбываецца ў рамках беларуска-латвійскага праекта "Бела Дзвіна", пілотную яго версію плануецца апрабаваць ужо ў ліпені 2010 года. Працягласць маршруту складзе звыш 250 км. Пераадолець дыстанцыю можна будзе на байдарках, каб даплысці да канцавога пункта спатрэбіцца, як мінімум, 5 дзён.
Эксперт праекта падкрэсліла, што ўздоўж Заходняй Дзвіны для турыстаў будуць даступныя турыстычныя стаянкі: "любы падарожнік, які стаміўся ад працяглых мацыёнаў, зможа спыніцца на адпачынак, падплыўшы да берага".
Спецыяльна для турыстаў, якія будуць на байдарках пакараць экскурсійны маршрут, плануецца ўвесці спрошчаную сістэму перасячэння мяжы. Праўда, пакуль гэтыя планы знаходзяцца толькі на стадыі абмеркавання.-0-