Водны паход для працуючай моладзі Віцебшчыны прайшоў у Гарадоцкім раёне
— Мы імкнемся развіць традыцыі масавага турыстычнага руху ў вобласці, выклікаць цікавасць да прыродных славутасцей і папулярызаваць актыўны адпачынак сярод маладых людзей, — сказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Яна Леанова.
У паход адправіліся шэсць каманд па два чалавекі кожная. Яны сплавіліся ад возера Мядзенесна да возера Тыаста праз раку Аўсянка, а затым адправіліся на Шчаўбоўскую луку. За два дні не толькі пераадолелі каля 20 км на лодках, але і выявілі лепшых у шэрагу спаборніцтваў і конкурсаў. Асобным выпрабаваннем для турыстаў стала начлег у намётавым лагеры, прыгатаванне ежы на вогнішчы. У выніку першае месца заваявалі прадстаўнікі Глыбокага, другое — Віцебскага, трэцяе — Полацкага раёнаў.
Таксама была прадумана шырокая праграма для турыстаў — ускладанне кветак да мемарыяльнага комплексу «Неўміручасць» у райцэнтры, экскурсія ў раённы краязнаўчы музей, наведванне мемарыяла «Гаспадар лесу».