Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
15 лютага мы адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 24 гады таму баявыя калоны 40-й арміі пакінулі тэрыторыю Афганістана. Савецкія войскі, у складзе якіх былі нашы землякі, праяўляючы храбрасць і самаадданасць, сталі прыкладам сумленнага выканання воінскага абавязку. У баявых дзеяннях загінула 109 лепшых сыноў Прыдзвінскага краю.
У Віцебскай вобласці пражывае пяць тысяч воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў лакальных войнаў і канфліктаў, з іх – 1949 – члены грамадскага аб'яднання ”Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане“. 47 маці і 30 удаў загінуўшых воінаў захоўваюць светлую памяць аб сваіх сынах і мужыках. Каля 600 удзельнікаў баёў не стала ў мірны час, пасля вываду войскаў з ”гарачай кропкі“. Дзясяткі падчас баёў атрымалі інваліднасць.
Вашы раны сталі болем нашага грамадства. Мы смуткуюем аб загінуўшых у баявых дзеяннях і памерлых пасля вайны, будзем памятаць аб ратным подзвігу салдат і афіцэраў, якія, нягледзячы на смяротную небяспеку, імкнуліся прынесці на афганскую зямлю мір.
Паважаныя ветэраны баявых дзеянняў! Вы з гонарам выканалі свой воінскі абавязак і сёння з'яўляецеся надзейнымі памочнікамі ў справе будаўніцтва суверэннай Беларусі, уносіце ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, станаўленне грамадзянскай супольнасці.
Дзейнасць арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў накіравана на сацыяльную абарону і дапамогу салдатам і афіцэрам, якія вярнуліся з зон лакальных узброеных канфліктаў, іх сем'ям. Мы разам павінны змагацца за падтрыманне міру паміж народамі, яднанне нашага грамадства.
Дзякую Вам за мужнасць і грамадзянскую пазіцыю.
Жадаю Вам, дарагія воіны–інтэрнацыяналісты, Вашым родным і блізкім здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта