Валанцёры БРСМ з маладымі сем'ямі добраўпарадкуюць больш за 50 дзіцячых пляцовак у Віцебскай вобласці
Прыводзіць аб'екты ў парадак будуць па рэспубліканскім праекце БРСМ "#раЗАм з бацькамi". Так, у Глыбокім 12 чэрвеня а 17.00 па вуліцы Садовай добраўпарадкуюць дзіцячую пляцоўку каля дома №4: таты афарбуюць агароджу і абсталяванне пляцоўкі для гульняў, а мамы з дзецьмі зоймуцца пасадкай кветак. У Віцебску 15 чэрвеня такая ж кропкавая акцыя пройдзе а 15.00 па адрасе праспект Маскоўскі, 8. Там маладыя бацькі з валанцёрамі "Добрага сэрца" плануюць ачысціць і нанова пафарбаваць гульнявыя абсталяванне. Наступным эстафету падхопіць Віцебскі раён. 16 чэрвеня а 12.00 у аграгарадку Ноўка валанцёры дапамогуць абнавіць гульнявую тэрыторыю для выхаванцаў Новкінскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці.
Маладзёжны праект "#раЗАм з бацькамi" па добраўпарадкаванні дзіцячых пляцовак у дварах дамоў стартаваў 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці. Плануецца, што мерапрыемствы праекта пройдуць з 8 па 19 чэрвеня.