Валанцёры будуць аказваць моўную дапамогу медыкам падчас II Еўрапейскіх гульняў

Волонтеры будут оказывать языковую помощь медикам во время II Европейских игр
Валанцёры будуць аказваць моўную дапамогу медыкам падчас II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ у праграме "24 гадзіны" паведаміў галоўны пазаштатны спецыяліст па хуткай медыцынскай дапамозе Міністэрства аховы здароўя, галоўны ўрач Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі" Мінска Аляксандр Жынко, перадае БЕЛТА.

"Нашы супрацоўнікі будуць каардынаваць медыцынскае забеспячэнне ўсіх спартыўных аб'ектаў, на якіх будуць праходзіць спаборніцтвы і трэніроўкі спартсменаў. У сувязі з гэтым мы набылі новыя аўтамабілі, абсталяванне, новыя камплекты формы.

У нас ёсць спецыялісты, якія валодаюць замежнымі мовамі, але іх, на жаль, не так шмат. Таму ва ўсіх брыгадах будуць працаваць валанцёры", - распавёў Аляксандр Жынко.

Ён дадаў, што на сённяшні дзень брыгады хуткай аснашчаны ўсім неабходным для аказання высокакваліфікаванай дапамогі.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4 тыс. атлетаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Спаборніцтвы ў дзевяці відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо.