Пытанне аб змяненні памеру адлічэнняў у ФСАН патрабуе збалансаванага рашэння - І.Старавойтаў

5 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пытанне аб змяненні памеру адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны патрабуе збалансаванага рашэння. Такое меркаванне, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, выказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў. У Віцебску ён прымае ўдзел у выніковай калегіі абласнога камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. "Зацікаўленасць у гэтым пытанні ёсць, аднак яго неабходна старанна прапрацаваць. Цяпер яно вывучаецца", - сказаў намеснік міністра. Ён адзначыў, што для паляпшэння інвестыцыйнага клімату ў Беларусі ўжо зроблена нямала. Летась краіна значна палепшыла свае пазіцыі ў штогадовым даследаванні Сусветнага банка "Вядзенне бізнесу 2010". У рэйтынгу спрыяльнасці ўмоў для прадпрымальніцкай дзейнасці Беларусь заняла 58-е месца. Разам з тым, каб прасунуцца далей і ўвайсці ў трыццатку краін з найлепшымі ўмовамі для вядзення бізнесу, неабходны далейшыя зрухі, у тым ліку і па ўдасканаленні падатковай сістэмы, лічыць Ігар Старавойтаў.-0-