Пытанням выкарыстання беларускай мовы трэба надаваць больш увагі - Б.Батура

24 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пытанню выкарыстання беларускай мовы трэба надаваць больш увагі. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура ў ходзе прыёму грамадзян у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Паводле яго слоў, станоўчыя зрухі ў гэтым ужо пэўна назіраюцца. У прыватнасці, на роднай мове беларусаў вядзецца 30% вяшчання ў радыё- і тэлеэфіры. "Акрамя таго, у праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на наступныя пяць гадоў выкарыстанню беларускай мовы будзе прысвечаны асобны раздзел, які будзе датычыцца адукацыі, тэлебачання і іншых сфер", - падкрэсліў Барыс Батура. Гэта сур'ёзнае пытанне, і ім неабходна займацца, дадаў старшыня Савета Рэспублікі. У час прыёму насельніцтва Барыс Батура разгледзеў каля 20 зваротаў, якія датычыліся пытанняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аказання льгот былым вязням фашысцкіх канцлагераў, працаўладкавання, прысваення беларускага грамадзянства, прадастаўлення сацыяльнага жылля і інш.-0-