Абмеркаваны пытанні забеспячэння эфектыўнай працы аховы здароўя на абласным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі
Абмяркоўваліся ўсе арганізацыйныя пытанні забеспячэння эфектыўнай працы аховы здароўя, каб трымаць сітуацыю з распаўсюджваннем віруса пад кантролем, забяспечыць бяспечныя ўмовы працы для медыкаў, якія знаходзяцца сёння на перадавой барацьбы за здароўе насельніцтва.
- Тэст-сістэм у рэспубліцы дастаткова, - адзначыў Уладзімір Каранік, - мы будзем адгружаць іх па заяўках вобласці па меры неабходнасці. Таксама і з ахоўнымі сродкамі, на фабрыцы «Славянка» для вас зарэзервавана 100 тысяч ахоўных масак. Рэспубліка гатова аказваць усю неабходную дапамогу.
Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарсцянёў выказаў гатоўнасць, каб ні ад каго не залежаць, арганізаваць на месцы выраб ахоўных сродкаў для медыкаў, уключаючы пашыў ахоўных касцюмаў на швейных прадпрыемствах рэгіёна.
Міністр выклаў алгарытм дзеянняў, выпрацаваны ў гэтай сітуацыі для аховы здароўя, каб запаволіць распаўсюджванне інфекцыі:
- Важна адразу адрозніць сімптомы COVID-19 ад іншых рэспіраторных інфекцый і яшчэ да атрымання вынікаў тэсту ізаляваць не толькі хворага, але і членаў яго сям'і. Распрацаваны алгарытм апытання пацыента. Калі яго вынік паказвае, што гэта можа быць каранавірусная інфекцыя, пацыенту і членам яго сям'і строга рэкамендуецца заставацца дома. Пасля гэтага бярэцца мазок на COVID-19. Пры яго адмоўным выніку хворы працягвае лячэнне ВРВІ, а членам сям'і выдаецца бальнічны ліст на адзін дзень. Калі ж тэст дае станоўчы вынік, усе члены сям'і аўтаматычна становяцца кантактамі першага ўзроўню і згодна з дзеючай інструкцыяй ім працягваецца бальнічны на перыяд проціэпідэміялагічных мерапрыемстваў.
Такі падыход, заключыў міністр, дазволіць паменшыць колькасць патэнцыйных заразных пацыентаў па горадзе і лакалізаваць ачагі па-за межамі медыцынскіх устаноў, пры карыстанні грамадскім транспартам і гэтак далей.
Нагадваем, што кожнаму з нас неабходна выконваць правілы асабістай гігіены, сацыяльнага дыстанцыравання ў грамадскіх месцах, наведванне якіх па магчымасці трэба звесці да мінімуму.