Пытанні падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі абмяркуюць на семінары ў Віцебску

17 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Праблемы падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі разгледзяць прадстаўнікі ВНУ Віцебска на метадычным семінары, які адбудзецца 18 сакавіка ў Віцебскім дзяржуніверсітэце ім. П.Машэрава. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік навукова-даследчага сектара ВДУ Аляксандр Дзядзінкін. Мерапрыемства пройдзе з удзелам старшыні Вышэйшай атэстастацыйнай камісіі Беларусі (ВАК), члена-карэспандэнта НАН Беларусі Анатоля Афанасьева. На семінары плануецца абмеркаваць магчымасці ўвядзення акрэдытацыі спецыяльнасцей па падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, а таксама ліцэнзавання ВНУ на права ажыццяўляць падрыхтоўку такіх кадраў, неабходнасць забеспячэння каардынацыі тэматыкі дысертацый па розных галінах навукі. Акрамя таго, удзельнікі семінара разгледзяць пытанні заканадаўчага суправаджэння паслявузаўскай адукацыі, удасканаленне працэсу навучання ў аспірантуры і дактарантуры, арганізацыі навуковых стажыровак аспірантаў, а таксама шэраг іншых праблем. Арганізатарамі семінара выступаюць Віцебскі дзяржуніверсітэт і ВАК Беларусі.-0-