Пытанні развіцця СМІ і ўшанавання памяці абаронцаў Айчыны разгледзелі на выязным пасяджэнні ідэалагічнай вертыкалі Віцебскай вобласці ў Глыбокім

.jpg)
Работа калегіі пачалася са знаёмства з выставай маляванак навучэнцаў мастацкай школы і тэматычнымі пляцоўкамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне, нацыянальным касцюмам, храмам на Глыбоччыне.



З прывітальным словам на адкрыцці мерапрыемства выступілі намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.
.jpg)
Як адзначыла Марына Уладзіміраўна, галоўнае ў падобных мерапрыемствах не толькі разгледзець вынікі работы за папярэдні год, але і бліжэй пазнаёміцца з работай ідэалагічнага актыву на месцах і з жыццём рэгіёну ў цэлым.

.jpg)


У праграме работы калегіі – наведванне сацыяльных і культурных аб'ектаў Глыбоччыны, работа ў групах.





Асноўнымі пытаннямі для разгляду на калегіі сталі вынікі працы ідэалагічнай вертыкалі вобласці, а таксама развіццё дзяржСМІ і ўшанаванне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні, намеснік начальніка аддзела па сувязях з грамадскасцю і ўзаемадзеянні са СМІ галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вольга Булавка акцэнтавала ўвагу ідэолагаў і рэдактараў СМІ: «Сёння інавацыйныя тэхналогіі змяняюць жыццё грамадства, адкрываюць вялікія магчымасці ў сферы стварэння і распаўсюджвання кантэнту. Каб ісці ў нагу з часам, наш асноўны шлях – развіццё інфармацыйнага патэнцыялу. Гэта можна дасягнуць шляхам удасканалення медыякампетэнтнасці, выкарыстання новага інструментарыя ў умовах цыфравізацыі, павышэння ўзроўню даверу СМІ, рэалізацыі сумеснымі намаганнямі па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі».


Галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Наталля Неўшава паведаміла, што ў 2021 годзе працягнулася праца па ўшанаванні памяці загінулых пры абароне Айчыны, было пастаўлена на ўлік 53 воінскія пахаванні, зноў выяўлена больш за тры тысячы прозвішчаў загінулых воінаў, больш за 5 200 прозвішчаў нанесены на мемарыяльныя пліты, больш за 10 тысяч прозвішчаў унесена ў абласны банк даных “Кніга Памяці. Віцебская вобласць“.
На прыкладзе Віцебскага і Дубровенскага раёнаў прааналізаваны напрамкі дзейнасці па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны. Адзначана, што на тэрыторыі раёнаў праводзіцца рамонт, добраўпарадкаванне пахаванняў загінуўшых у ходзе войнаў, выяўляюцца новыя неўлічаныя воінскія пахаванні і пахаванні ахвяр войнаў. Вядзецца архіўна-даследчая і пошукавая праца. Удзяляецца ўвага гераічна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
Так, толькі за 2021 год Віцебскім райвыканкамам 6 разоў было арганізавана перапахаванне астанкаў у пахаванні, пастаўленыя на дзяржаўны ўлік. Дзевяці школам Віцебскага раёна прысвоены званні Герояў Савецкага Саюза, 18 піянерскіх дружын ва ўстановах адукацыі носяць імёны Герояў Савецкага Саюза.

Напрыканцы мерапрыемства Марына Новіцкая падзякавала Глыбоцкі раён за гасціннасць і пажадала далейшых поспехаў усім удзельнікам пленарнага пасяджэння.