Пытаньні развіцця Віцебскага рэгіёну абмяркоўваюць на нарадзе ў Прэзідэнта
У кіраўніка дзяржавы абмяркоўваюцца наступныя пытанні па Віцебскай вобласці:
Па матэрыялах тэлеграм-канала "Пул первого"
- Уборка ўраджаю і нарыхтоўка кармоў
«Больш за траціну плошчаў пакуль не ўбраны, ураджайнасць збожжавых істотна меншая за леташнюю, нарыхтоўка кармоў таксама ніжэйшая за ўзровень мінулага года»
- Работа АПК Віцебшчыны ў цэлым
«Праблем хапае. Зніжаецца пагалоўе і вытворчасць жывёлы, не хапае сыравіны, не загружаны магутнасці мясакамбінатаў. Малочныя прадпрыемствы загружаны на 70 працэнтаў. Дзе рэзервы, як плануеце завяршаць год?»
- Падрыхтоўка да 11-га Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
«Маючы адбыцца Форум - гэта яшчэ адна пляцоўка для новых бізнес-ідэй: ад інавацыйных напрацовак да заключэння буйных кантрактаў. Трэба
далажыць аб распрацаваных канцэпцыі, планах па арганізацыі і нашых "фішках". Можа, прыйшоў час запрасіць да ўдзелу партнёраў з іншых краін?»
- Стварэнне айчыннай супрацьвіруснай вакцыны ў «БелВітуніфарм»
«Хачу пачуць аб якасці атрыманага беларускага прэпарата, наколькі ён дзейсны і ў якія тэрміны мы зможам закрыць патрэбы краіны ў вакцыне».
- Стварэнне біятэхналагічнага кластара ў рэгіёне
«Варта падумаць аб больш маштабных планах і пашырэнні лінейкі прадукцыі, каб не абмяжоўвацца адной вакцынай. Як мяне інфармуюць, ёсць перспектыўная прапанова аб выпуску супрацьпухлінных прэпаратаў для лячэння захворванняў крыві».
Па матэрыялах тэлеграм-канала "Пул первого"