Пытанні рэабілітацыі людзей з інваліднасцю абмеркавалі работнікі сацыяльнай сферы Смаленскай і Віцебскай абласцей

Вопросы реабилитации людей с инвалидностью обсудили работники социальной сферы Смоленской и Витебской областей
Для работнікаў сацыяльнай сферы Смаленскай і Віцебскай абласцей прайшоў форум на тэму «Актуальныя пытанні рэабілітацыі людзей з інваліднасцю». Паміж удзельнікамі дасягнута дамоўленасць аб працягу супрацоўніцтва і рэалізацыі праекта па стварэнні інфармацыйна-метадычнай пляцоўкі.

Форум прайшоў у рамках рэалізацыі Пагаднення паміж Адміністрацыяй Смаленскай вобласці і Віцебскім аблвыканкамам аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Супрацоўнікі ТЦСАНАў, аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Віцебскай вобласці, работнікі рэабілітацыйных цэнтраў Смаленска азнаёміліся з інавацыйнымі формамі работы па рэабілітацыі дзяцей, інвалідаў, пажылых грамадзян, якія прымяняюцца ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

 Удзел спецыялістаў са Смаленскай вобласці прайшоў у дыстанцыйным фармаце. Досведам работы ў сферы сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі людзей з інваліднасцю, па ўкараненні інавацыйных тэхналогій падзяліліся калегі з Геранталагічнага цэнтра і Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей і падлеткаў з абмежаванымі магчымасцямі «Вішнёўкі» Смаленска, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна.

Спецыялісты Цэнтра «Вішнёўкі» прадставілі сістэму работы з бацькамі дзіцяці з абмежаванымі магчымасцямі, бо гэта праблема, якая закранае ўсе бакі жыцця сям'і. Часта бацькі ў падобнай сітуацыі аказваюцца бездапаможнымі, адносіны паміж членамі сям'і дэфармуюцца. Асноўныя мэты сацыяльных работнікаў, псіхолагаў і педагогаў – дапамагчы сям'і ў выхаванні дзіцяці-інваліда, спрыяць яе аптымальнаму функцыянаванню, а таксама мабілізаваць усе магчымасці на рэабілітацыйны працэс.

 У межах форуму быў абвешчаны конкурс на лепшы праект па актуальных пытаннях адаптацыі, рэабілітацыі, інтэграцыі, дэінстытуцыяналізацыі людзей з інваліднасцю. Першымі ўдзельнікамі сталі дырэктар ТЦСАН Віцебскага раёна Кацярына Лазоўская, якая прадставіла праект «Рэабілітацыя віртуальнай рэальнасцю», а таксама студэнты 3-га курса факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. Машэрава Алена Шмідра, Валянціна Крук, Вольга Жаўненко, якія прэзентавалі свае сацыяльныя праекты, накіраваныя на рэабілітацыю і сацыялізацыю людзей з інваліднасцю. Вынікі конкурсу будуць падведзены на абласным мерапрыемстве, прысвечаным Дню інвалідаў.

 Паміж удзельнікамі форуму дасягнута дамоўленасць аб працягу супрацоўніцтва і рэалізацыі праекта па стварэнні інфармацыйна-метадычнай пляцоўкі. Даступнасць да яе як расійскім калегам, так і беларускім будзе забяспечана на бязвыплатнай аснове.

Незабыўныя ўражанні ў удзельнікаў форуму пакінула выступленне дзіцячых калектываў Смаленскай вобласці і выхаванцаў Богушэўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

"Віцебскія весці".