Пытанні ўдасканалення падрыхтоўкі кіроўцаў ДТСААФ будуць разгледжаны на семінары ў Віцебску

18 чэрвеня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні павышэння якасці падрыхтоўкі кіроўцаў арганізацыйнымі структурамі і навучальнымі арганізацыямі ДТСААФ будуць абмяркоўвацца 19 чэрвеня на рэспубліканскім вучэбна-метадычным семінары ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ. У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 100 кіраўнікоў арганізацыйных структур і навучальных арганізацый ДТСААФ з усіх рэгіёнаў Беларусі. У цэнтры ўвагі прадстаўнікоў абаронна-спартыўнага таварыства будуць стан і перспектывы падрыхтоўкі спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, метадычныя пытанні арганізацыі і правядзення навучальнага працэсу па падрыхтоўцы (перападрыхтоўцы) кіроўцаў у аўтамабільных і аб'яднана-тэхнічных школах ДТСААФ. Спецыялісты абмяркуюць праблемы ўдасканалення матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных арганізацый, шляхі павышэння майстэрства выкладчыкаў і якасці навучання навучэнцаў. Акрамя таго, удзельнікі семінара падвядуць вынікі работы арганізацый ДТСААФ за бягучы перыяд 2009 года і намечаць асноўныя напрамкі дзейнасці на перспектыву. Арганізатарам семінара выступае цэнтральны савет ДТСААФ.-0-