Пытанні стымулявання экспарту тавараў будуць абмяркоўвацца на семінары ў Віцебску
21 красавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Пытанні стымулявання экспарту тавараў айчыннымі вытворцамі будуць абмяркоўвацца на рэспубліканскім семінары па мытным заканадаўстве, які пройдзе 23-25 красавіка на базе Віцебскай мытні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на мытні.
Асноўнай мэтай мерапрыемства, удзельнікамі якога стануць прадстаўнікі ДМК, мытняў і РУП "Белмытсэрвіс", з'яўляецца выпрацоўка мерапрыемстваў па садзейнічанні знешнеэканамічнай дзейнасці і стымуляванню экспартнага патэнцыялу айчынных вытворцаў. У ходзе мерапрыемства плануецца абмеркаваць праблемныя пытанні па мытным афармленні тавараў, праекты нарматыўных актаў, накіраваных на спрашчэнне працэдур мытнага афармлення экспартных аперацый. Спецыялісты разгледзяць вынікі ўкаранення электроннага дэкларавання тавараў і шляхі ўдасканалення гэтага інструмента, а таксама меры, накіраваныя на скарачэнне часу мытнага афармлення тавараў, і ўдасканаленне статусу "добрасумленны ўдзельнік знешнеэканамічнай дзейнасці".
У гонар 65-годдзя вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнікі семінара ўскладуць кветкі да мемарыяла воінам-вызваліцелям на плошчы Перамогі ў Віцебску.
Семінар арганізаваны Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі.-0-