Пытанні догляду за пажылымі абмяркуюць на рэспубліканскім метадычным савеце ў Паставах
Пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацабслугоўвання адбудзецца 25 жніўня і будзе прысвечана тэме арганізацыі догляду за пажылымі людзьмі ў ТЦСАН Віцебскай вобласці. З гэтай мэтай удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з працай аддзяленняў кругласутачнага і дзённага знаходжання пажылых людзей у гарадскім пасёлку Лынтупы і Паставах.
На пленарным пасяджэнні ў цэнтры іх увагі будуць пытанні аказання паслуг дзённага догляду ў ОКП, прафілактыкі дэменцыі (слабаумення), розныя аспекты навукова-метадычнага суправаджэння тэрытарыяльных цэнтраў. Плануецца, што ўдзел у рабоце савета прыме намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.
Вольга Багачова - БЕЛТА.