Пытаньні гаспадарчага судаводства разгледжаны на абласной канферэнцыі ў Віцебску
26 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Прадстаўнікі каля 200 прадпрыемстваў Віцебшчыны прынялі сёння ўдзел у абласной інфармацыйна-прававой канферэнцыі па актуальных пытаннях гаспадарчага судаводства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гаспадарчым судзе Віцебскай вобласці.
У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў мерапрыемства былі пытанні спагнання няўстойкі і працэнтаў за невыкананне суб'ектамі гаспадарання дагаворных абавязацельстваў, прызнанне здзелак несапраўднымі. Перад кіраўнікамі і юрысконсультамі выступілі суддзі Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі Аксана Міхнюк і Віктар Курыла. Таксама ў ходзе канферэнцыі разгледжаны агульныя пытанні рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання, парадак і праблемы па адчужэнні жылых памяшканняў, магчымыя шляхі іх вырашэння. Суддзі гаспадарчага суда Віцебскай вобласці пазнаёмілі ўдзельнікаў канферэнцыі з практыкай разгляду спраў аб праверцы законнасці не нарматыўных прававых актаў органаў мясцовага кіравання і самакіравання, дзеянняў (бяздзейнасці) іх службовых асоб.
Канферэнцыя арганізавана абласным аддзяленнем Беларускага саюза юрыстаў, гаспадарчым судом Віцебскай вобласці пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама.-0-