Восем партый чорнага металу затрымана за мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці
5 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Восем партый лому чорнага металу затрыманы за мінулыя выхадныя ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Нелегальныя грузы былі выяўлены супрацоўнікамі праваахоўных органаў пры даглядзе аўтамабіляў на аўтадарогах у Віцебскім, Сенненскім, Браслаўскім, Талачынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Лёзненскім раёнах. Агульная вага металу склала 12 т на суму каля Br6 млн. Адпаведных дакументаў на яго кіроўцы не мелі.
Металл канфіскаваны. На кіроўцаў складзены адміністрацыйныя пратаколы. Праводзяцца праверкі.-0-