Васьмі прадстаўнікоў праваахоўных органаў Віцебшчыны ўдастоены дзяржаўнай узнагароды

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №76 «Аб узнагароджанні», у адпаведнасці з якім за узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, асабістую мужнасць і адвагу, праяўленыя ў барацьбе са злачыннасцю, 52 чалавекі ўдастоены ордэнаў і медалёў, у тым ліку з Віцебскай вобласці.

У прыватнасці, медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны намеснік начальніка УУС аблвыканкама – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Руколь, намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама Анжэла Чарнік, камандзір аддзялення 1-й роты атрада міліцыі асаблівага прызначэння палка патрульна-паставой службы міліцыі УУС аблвыканкама Аляксандр Мацкевіч, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах 4-га аддзела ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі УУС аблвыканкама Дзмітрый Рагоўскі, начальнік штаба аддзела ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама Мікалай Валчкоў, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска Уладзімір Волога, начальнік ізалятара часовага ўтрымання асоб, затрыманых або заключаных пад варту, міліцыі грамадскай бяспекі АУС Браслаўскага райвыканкама Сцяпан Шакель, старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС Чашніцкага райвыканкама Іван Худалей.

Акрамя таго, падпісана распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь артыстцы драмы, вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Якуба Коласа Святлане Акружной.

Вольга Маслоўская, «Віцебскія вясці». Фота з адкрытых крыніц.