Выхаванцы віцебскай школы па в'ет во дао вярнуліся з узнагародамі з першынства Еўропы ў Румыніі
У Румыніі завяршылася 2-е моладзевае першынство Еўропы па в'ет во дао, у якім удзельнічала каля 300 спартсменаў з розных краін. У прэстыжным турніры прадстаўнікі нашай вобласці заваявалі 6 залатых, 5 сярэбраных і 4 бронзавыя медалі.
У поўнакантактных паядынках першымі сталі прадстаўнікі віцебскай школы: у юнакоў – Віталь Карпека (56 кг), у юніёраў – Іван Мельнічэнка (68 кг). У дзяўчат «золата» ўзяла шумілінка Вольга Кляшчонак (52 кг). Не было роўных і гарадоцкім спартсменам: юніёрам Дзянісу Ласкіну (56 кг) і Яўгену Васільеву (64 кг) і юнаку Хаджымураду Агамаву (60 кг). Акрамя таго, Дзяніс атрымаў прыз за дэманстрацыю лепшай тэхнікі (лепшы баец) сярод юніёраў.
У цэлым зборная Беларусі дзякуючы выступленням нашых байцоў спынілася ўсяго за крок ад п'едэстала, заняўшы 4-е месца.
Алесь Бынькоў, «Віцебскія весці». Фота https://vk.com/belarusvietvodao