Пажар у Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў

Загаранне ў Віцебскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца на праспекце Фрунзэ, адбылося позна ўвечары 9 чэрвеня ў адным з пакояў на другім паверсе.

Персаналам дома-інтэрната неадкладна былі прыняты меры па тушэнні загарання, апавяшчэнні падраздзяленняў МНС, аказанні дапамогі ў суправаджэнні пражываючых і ліквідацыі наступстваў загарання.

Дзякуючы зладжаным дзеянням пажарных і персаналу дома-інтэрната загаранне было аператыўна лакалізавана і ліквідавана. Яго прычына высвятляецца.

Загінула двое састарэлых жыхароў гэтай установы 1918 і 1937 года нараджэння.