Каля моста, які рамантуюць, у Полацку пачнуць будаваць кальцавую развязку

У Полацку з 24 красавіка будзе закрыты рух у раёне рэканструюемага моста, паведамілі БЕЛТА ў райвыканкаме.

У сувязі з пачаткам будаўніцтва кальцавой развязкі на скрыжаванні вуліцы Юбілейнай, праспекта Ф.Скарыны і вуліцы Успенскай будзе закрыты рух.

У Полацку працягваецца рэканструкцыя моста. У будучыні яго пашыраць на 2 м - да 9 м. Даўжыня складзе 270 м. Акрамя палос для руху аўтамабіляў абсталююць дарожкі для пешаходаў і веласіпедыстаў. здаць мост у эксплуатацыю плануюць у лістападзе гэтага года.

Мост па вуліцы Юбілейнай праз Заходнюю Дзвіну быў пабудаваны ў 1930-я гады. Капітальна яго не рамантавалі, толькі некалькі разоў рабілі падтрымліваючы рамонт. Рух на мосце закрылі 8 кастрычніка 2019 года.