У Бярозаўцы ўдзельнікі Еўрарэгіёна "Азёрны край" абмяркуюць магчымасці трансгранічнага супрацоўніцтва
15 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Прадстаўнікі прыгранічных раёнаў Беларусі, Літвы, Латвіі і Расіі абмяркуюць перспектывы трансгранічнага супрацоўніцтва ў еўрарэгіёне "Азёрны край" на міжнародным семінары ў Браславе з 30 верасня па 2 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Браслаўскім райвыканкаме.
На семінары будзе прэзентаваны праект "Садзейнічанне трансгранічнаму супрацоўніцтву ў рамках еўрарэгіёна "Азёрны край". Яго ўдзельнікі азнаёмяцца з магчымасцямі выкарыстання праграм трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС для садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёнаў. Грамадскасці будуць прадстаўлены найбольш паспяховыя практыкі беларуска-латвійска-літоўскага супрацоўніцтва.
Да правядзення міжнароднага семінара прымеркавана II міжнародная канферэнцыя па трансгранічным супрацоўніцтве і развіцці інвестыцыйнай дзейнасці, якая заклікана азнаёміць яе ўдзельнікаў з эканамічным патэнцыялам Браслаўскага раёна. У прыватнасці, гасцям будуць прадстаўлены інвестыцыйныя праекты па стварэнні турыстычнай інфраструктуры "Відзы-сіці", разгледжана прывабнасць Браслаўскага раёна як курортнай зоны.-0-